wd wp Пошук:

Зайкаўскі сельсавет

За́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Зайкава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мяжанскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 вёсак: Альгова, Вішнёўка, Зайкава, Лёшкава Сяло, Мядзведзева, Палова, Рудакова, Сцяпанавічы.

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мяжанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be