wd wp Пошук:

Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мяжанскі сельсавет.

Мяжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Мяжа.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паташнянскага сельсавета[1]. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Руднянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Кавалёва, Каверзіна, Махалава, Немцава, Трубачова, Ціпоры і Шаўрова)[2]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад Гуркінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кавалёва, Каверзіна, Немцава і Шаўрова)[3]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Газьбенскага сельсавета перададзены вёскі Каверзы і Лялеўшчына[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Зайкаўскага (вёскі Альгова, Вішнёўка, Зайкава, Лёшкава Сяло, Мядзведзева, Палова, Рудакова, Сцяпанавічы) і Хмяльніцкага (вёскі Азёркі, Альхавец, Аляксеева, Баркі, Бярозаўка, Вірок, Двухполле, Забарочча, Зімнік, Карабы, Лыськава, Палавейскае, Савецкая, Свабода, Селязні, Ствалкова, Украішча, Хацейка, Хмяльнік) сельсаветаў і частка скасаванага Газьбенскага сельсавета (вёскі Каверзы і Лялеўшчына)[5]. 13 верасня 2018 года ў склад сельсавета перададзена частка тэрыторыі скасаванага Руднянскага сельсавета (вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані)[6].

29 верасня 2017 года скасавана вёска Прыбыткава[7], 24 верасня 2021 года — вёска Ствалкова[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1844 чалавекі[9], з іх 91,9 % — беларусы, 6,3 % — рускія[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области(недаступная спасылка)
  7. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района Архівавана 5 кастрычніка 2018.
  8. Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Архівавана 28 кастрычніка 2021.
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мяжанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гарадоцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be