wd wp Пошук:

Замасць

За́масць[2] (польск.: Zamość, укр.: Замостя) — горад на правах павета ў Польшчы, у паўднёва-ўсходняй частцы Люблінскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Замойскага павета. З’яўляецца культурным, адукацыйным і турыстычным цэнтрам ваяводства. Па колькасці насельніцтва Замасць займае трэцае месца ў ваяводстве, але па плошчы займае 10-е месца. У 1992 годзе гістарычная частка горада была ўнесена ў сціс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Замасць стаіць на рацэ Лабунька. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Замасць — Мінск 453 км, да Варшавы — 227 км[3].

Насельніцтва — 65 245 жыхароў (2014 год)[4].

Гісторыя

Гарадскія правы Замасць атрымала ў 1580 годзе, згодна з прывілеем канцлера і вялікага гетмана Яна Замойскага. У XVII стагоддзі горад пачаў хутка развівацца. У 1648 годзе Замасць абложвалася казакамі Багдана Хмяльніцкага, а ў 1656 годзе шведскімі войскамі. Аднак захапіць горад не атрымалася. Пад час Паўночнай вайны Замасць была захоплена шведскімі і саксонскімі войскамі.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Аўстрыйскай імперыі1772 года). У 1809 годзе Замасць была далучана да Варшаўскага герцагства. З 1818 года Замасць знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала павятовым горадам Люблінскай губерні. У 1821 годзе адбылася мадэрнізацыя гарадской крэпасці, у выніку якой значна змяніўся знешні выгляд горада. Крэпасць стала важным пунктам ваеннай абароны пад час паўстання Тадэвуша Касцюшкі, які быў узяты расійскімі войскамі адным з апошніх.

Пад час Першай сусветнай вайны праз Замасць прайшла лінія чыгункі (1916 год). Пасля абвяшчння незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе, тут адбылася камуністычнае паўстанне пад кіраўніцтвам маёра Ліса-Кулі. У 1920 годзе ў наваколлі Замасці былі разбіты савецкія войскі, якімі кіраваў Міхаіл Тухачэўскі.

У верасні 1939 года горад быў акупіраваны савецкімі войскамі, якія хутка перадалі горад пад уладу фашысцкай Германіі. На працягу Другой сусветнай вайны каля Замасці быў утвораны канцэнтрацыйны лагер, дзе загінулі каля 8 тыс. чалавек, а таксама лагер для савецкіх ваеннапалонных. 11 ліпеня 1944 года Замасць бала захоплена савецкімі войскамі.

З 1975 да 1998 года Замасць была цэнтрам Замойскага ваяводства, а з 1999 года стала павятовым горадам Люблінскага ваяводства.

Славутасці

Горад, які спраектаваў і пачаў будаваць архітэктар Б. Маранда ў 15791600 гадах, з’яўляецца прыкладам рэнесансавага горадабудаўніцтва. Быў пяцівугольны ў плане, абнесены кальцом бастыённых фартыфікацый (1587—1605; завершаны ў 1617—19, арх. А. дэль Аква; дабудаваны ў 1809—30) з брамамі, у т.л. Любельскай(польск.) бел. (1588) і Старой Львоўскай(польск.) бел. (1599). Уключае палац Замойскіх(польск.) бел. (1581—86, арх. Марацца; дабудаваны ў 1747—51, арх. Бэм’дэ Кавэ, і пасля 1831), ратушу(польск.) бел. (1591—1600, арх. Марацца; 1639—51, арх. Я. Ярашэвіч, Я. Вольф, перабудавана ў XVIII і XIX ст., рэстаўрыравана ў 1937—38 і 1967—70), будынкі Акадэміі(руск.) бел. (1638—48, арх. Ярашэвіч; перабудаваны ў 1752—61, арх. Бэм’дэ Кавэ, і ў XIX ст.), калегіяту (1587—98), капліцы Замойскіх (1635, арх. Дж. Б. Фальконі; цяпер кафедральны сабор(польск.) бел.), царкву(польск.) бел. (1618—31), сінагогу(польск.) бел. (каля 1610—20), камяніцы з аркадамі, у т.л. каля Вялікага(польск.) бел. і Сольнага рынкаў(польск.) бел. (16—17 ст.)[5].

Гарады-пабрацімы

Літаратура

  • Замасць. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Адлегласці паміж гарадамі
  4. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
  5. Замасць. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be