Замашша
За́машша[1] (трансліт.: Zamašša, руск.: Замошье) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. вёска Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 67 жыхароў. З 1884 тут працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 10 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. У 1904 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: вёска (172 жыхары) і фальварак, валоданне Пілсудскага, 12 жыхароў. У 1908 г. у вёсцы 19 двароў, 160 жыхароў. У 1921 г. у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 31 двор, 173 жыхары. З 12.10.1940 г. у Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 1952 г. у Брусоўскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 01.10.1973 ў Вузлянскім, з 23.03.1987 г. у Сваткаўскім сельсавеце.
У 1940 г. вяскоўцы арганізавалі калгас імя Леніна. У 1940 г. 42 двары, 187 жыхароў. Пасля вайны адноўлены калгас. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Леніна (да 09.11.1961 г. калгас імя Сталіна, з 1988 цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 г. — аграфірмы «Зара», з сакавіка 1997 г. — сельскагаспадарчага прадпрыемства імя М. Танка (цэнтр — вёска Сваткі).
Насельніцтва
- 144 жыхары (1960)
- 19 двароў, 29 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.