wd wp Пошук:

Замчышча (засценак)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Замчышча. За́мчышча — колішні засценак на правым беразе Свіслачы, цяпер у межах горада Мінска.

На поўначы ад Замчышча месціцца Архірэйская Слабада, па паўночным захадзе — Архірэйская Пустыня, на захадзе — Чыжоўка, на ўсходзе — Падлоссе.

Гісторыя

План горада Менска, 1923 г.

У канцы XIX стагоддзя засценак у Сеніцкай воласці Мінскага павета, уласнасць Варатніцкіх. У 1917 годзе фальварак Замчышча, двор, 18 жыхароў (10 беларусаў, 8 палякаў)[1].

У 1930 годзе арыштаваны і сасланы Шаблоўскі Франц Язэпавіч (нар. 1869), уласнік аднаасобнай гаспадаркі на хутары Замшчышча, тады Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі[2]. Уласнасць нацыяналізаваная, тут размясціўся Дом адпачынку «Замчышча». Пасля Другой сусветнай вайны размешчанае педагагічнае вучылішча. У 1975 годзе тут утворанае Мінскае авіяцыйнае вучылішча.

Зноскі

  1. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии), 1924, с. 157
  2. Шаблоўскі Франц Іосіфавіч (1869) (нявызн.). by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 1-11-2019. Праверана 1-11-2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be