wd wp Пошук: ⬜

Чырвоная Слабада (Мінск)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чырвоная Слабада. Чырво́ная Слабада́, да 1920-х Архірэ́йская Слабада́ — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.

Гісторыя

Чырвоная Слабада ў 2018 годзе

Месцілася на зямлі Мінскай епархіі, адсюль назва Архірэйская Слабада. На поўначы месціўся фальварак Архірэйская Пустынь, Архірэйскае Урочышча і прадмесце Мінска Архірэйская Слабодка. У 1889 годзе 12 двароў. У 1897 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, 22 двары, 135 жыхароў. У 1917 годзе 44 двары, 282 жыхары[1].

З усталяваннем савецкай улады атрымала назву Чырвоная Слабада. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Заводскі раён.

Вясковая забудова захавалася, вуліца Чырвоная Слабада. Назву Чырвоная Слабада носіць парк, які месціцца цераз вуліцу Свіслацкую.

Гл. таксама

Зноскі

  1. ↑ Памяць, 1998, с. 559
  2. ↑ Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 206

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be