wd wp Пошук:

Зарэчча (Кашалёўскі сельсавет)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Зарэчча.

Зарэ́чча — вёска ў Кашалёўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На паўднёвым усходзе і поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 5 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Ліпа (прыток ракі Сож). На захадзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на захадзе далучаецца крывалінейная вуліца. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года нямецкія карнікі спалілі 49 двароў, ад рук акупантаў загінулі 9 жыхароў. 14 жыхароў вёскі не вярнуліся з фронту. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 75 гаспадарак, 224 жыхара.

Дынаміка

  • 1940 год — 52 двары, 190 жыхароў.
  • 1959 год — 294 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 75 гаспадарак, 224 жыхара.

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632с.: іл. — 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be