Кашалёўскі сельсавет
Кашалё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Кашалёва.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кашалёў. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1652 чалавекі[1], з іх 95,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы[2].
Вядомыя выхадцы
- К. П. Буслаў — акадэмік Акадэміі навук БССР, доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР.
- П. Я. Галавачоў — двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр авіяцыі. У Гомелі і Буда-Кашалёве ўсталяваны помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і Буда-Кашалёве, саўгас у Буда-Кашалёўскім раёне.
- У. М. Шваякоў — падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада ў Глускім раёне.
Зноскі
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.