Зарэчча (Рэчыцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зарэчча.
Зарэчча[2] (трансліт.: Zarečča) — гарадскі пасёлак у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчаны за 18 км на паўночны захад ад Рэчыцы, за 1 км ад аўтадарогі Бабруйск—Рэчыца. Насельніцтва 2 226 чал. (2017)[1].
Гісторыя
Паселішча заснавалі ў 1957 годзе над назвай Гомель-30. У тыя часы тут знаходзілася вайсковая ракетная частка. Раней у ваколіцах паселішча знаходзіліся хутары Пагарэльцы, Падбаб’е і іншыя.
2 сакавіка 1995 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову аб наданні новаму населенаму пункту ў Рэчыцкім раёне назвы Зарэчча і аднясення яго да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў.
Забудова
Размешчаны сярэдняя школа, бібліятэка, бальніца, дзіцячы сад.
Гарадскі пасёлак складаецца з двух вуліц - Спартыўнай і Вытворчай. Спартыўная вуліца ідзе з поўначы на паўдзень праз увесь населены пункт. Вытворчая вуліца пралягае на паўночнай ускрайне Зарэчча і да яе адносіцца некалькі прамысловых пабудоў.
У 3-х кіламетрах размяшчаецца жаночая папраўчая калонія № 24 МУС па Гомельскай вобласці, на тэрыторыі якога, з мэтай працоўнай занятасці спецкантынгента, функцыянуе філіял «Зарэчча» дзяржаўнага прадпрыемства «№ 4». Калонія створана на базе ваеннага гарадка ракетнай частцы, на якой была зборачная вытворчасць ракетнай зброі, дзе па некаторым звесткам, у тым ліку збяралася і захоўвалася ядзерная зброя ў часы існавання СССР.
Будаўніцтва праваслаўная царквы | Вул. Спартыўная — галоўная ў Зарэччы | Адзін з пакінутых адміністрацыйных будынкаў |
Насельніцтва
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Спасылкі
- Геаграфічныя звесткі па тэме Зарэчча на OpenStreetMap
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.