Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»[1].
Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
- гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання;
- курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы;
- рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб’ектах.
Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:
— 10 000 і больш | ||
— ад 5 000 да 9 999 | ||
— ад 2 000 да 4 999 | ||
— 1 999 і менш |
Зялёным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Азарычы
Акцябрскі
Бальшавік
Брагін
Зарэчча
Камарын
Капаткевічы
Карма
Лельчыцы
Лоеў
Парычы
Сасновы Бор
Стрэшын
Уваравічы
ЦерахоўкаПасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў
———————————————–
На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гомельскай вобласці Беларусі было 17 пасёлкаў гарадскога тыпу, сярод якіх 13 гарадскіх пасёлкаў і 4 рабочыя пасёлкі[2], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах | Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
10 000 і больш | 1 | 5,88 % | 10 606 | 15,53 % |
ад 5 000 да 9 999 | 4 | 23,53 % | 31 321 | 45,85 % |
ад 2 000 да 4 999 | 8 | 47,06 % | 21 480 | 31,44 % |
ад 1 000 да 1 999 | 3 | 17,65 % | 4 424 | 6,48 % |
499 і менш | 1 | 5,88 % | 484 | 0,71 % |
Сума | 17 | 100,00 % | 68 315 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2017 года заставалася 15 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 14 гарадскіх пасёлкаў і 1 рабочы пасёлак[3].
Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[4][5].
№ | Герб | Назва кірыліцай | Назва лацінкай | Статус | Раён | Колькасць жыхароў (перапіс, 2009) | Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017) | Змена (2017 да 2009) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Лельчыцы | Lieĺčycy | гарадскі пасёлак | Лельчыцкі | 10 606 | 11 393 | +7,42 % | |
2 | Карма | Karma | гарадскі пасёлак | Кармянскі | 7 448 | 7 583 | +1,81 % | |
3 | Лоеў | Lojeŭ | гарадскі пасёлак | Лоеўскі | 7 022 | 6 739 | −4,03 % | |
4 | Акцябрскі | Akciabrski | гарадскі пасёлак | Акцябрскі | 7 367 | 6 596 | −10,47 % | |
5 | Брагін | Brahin | гарадскі пасёлак | Брагінскі | 3 954 | 3 662 | −7,38 % | |
6 | Церахоўка | Cierachoŭka | гарадскі пасёлак | Добрушскі | 1 821 | 3 057 | +67,87 % | |
7 | Капаткевічы | Kapatkievičy | гарадскі пасёлак | Петрыкаўскі | 3 415 | 2 880 | −15,67 % | |
8 | Бальшавік | Baĺšavik | рабочы пасёлак | Гомельскі | 2 518 | 2 560 | +1,67 % | |
9 | Уваравічы | Uvaravičy | гарадскі пасёлак | Буда-Кашалёўскі | 2 563 | 2 320 | −9,48 % | |
10 | Зарэчча | Zarečča | гарадскі пасёлак | Рэчыцкі | 2 447 | 2 226 | −9,03 % | |
11 | Сасновы Бор | Sasnovy Bor | гарадскі пасёлак | Светлагорскі | 2 423 | 2 025 | −16,43 % | |
12 | Парычы | Paryčy | гарадскі пасёлак | Светлагорскі | 2 109 | 1 816 | −13,89 % | |
13 | Камарын | Kamaryn | гарадскі пасёлак | Брагінскі | 2 051 | 1 777 | −13,36 % | |
14 | Стрэшын | Strešyn | гарадскі пасёлак | Жлобінскі | 1 263 | 1 213 | −3,96 % | |
15 | Азарычы | Azaryčy | гарадскі пасёлак | Калінкавіцкі | 1 340 | 1 140 | −14,93 % | |
− | Беліцк | Bielick | рабочы пасёлак (да 2011) | Рагачоўскі | 484 | |||
− | Касцюкоўка | Kasciukoŭka | рабочы пасёлак (да 2016) | Чыгуначны (горад Гомель) | 9 484 |
Галерэя
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь». (руск.)
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Гомельская область. (руск.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.