wd wp Пошук:

Засвір

За́свір[1] (трансліт.: Zasvir, руск.: Засвирь) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя

У 1713 г. маёнтак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1713—1714 гг. на грошы ўладальнікаў Зяновічаў пабудаваны мураваны кармеліцкі касцёл і манастырскія пабудовы; заснаваны манастыр ордэнам кармелітаў (мужчынскім), у якім у 1846 г. было 19 манахаў. У 1860 г. Засвір — казённы гарадок Свянцянскага павета Віленскай губерні, 14 двароў, 96 душ. У 1862 г. манастыр разбураны, а касцёл перароблены ў царкву (у 1919 годзе касцёл з пабудовамі вернуты каталікам). У 1865 г. у мястэчку 53 рэвізскія душы, царква і школа. У 1868 г. мястэчка Свірскай воласці Свянцянскага павета, 8 двароў, 96 жыхароў. У 1885 сяло з праваслаўнай царквой, карчмой, дзейнічала народнае вучылішча, дзе ў 1892/93 навучальным годзе вучыліся 40 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі.

З 1893 працавала 2-класная царкоўнапрыходская школа, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 38 хлопчыкаў. У 1897 г. 21 двор, 199 жыхароў, царква. У 1904 г. сяло, 87 жыхароў, у 1907 г. — 140 жыхароў. У снежні 1905 г. тут размяшчалася палова роты пяхоты для падаўлення рэвалюцыйнага руху ў Віленскай губерні. З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 20.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце.

У 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Чырвоны Сцяг». З 1960 вёска ў складзе саўгаса «Свір», з 04.09.1991 г — калгасу «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), 12.11.1966 г. да вёскі далучаны хутары Алешкі, Унукі, Сабінава.

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Засвір увайшла ў склад Свірскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 105 жыхароў (1960)
  • 53 двары, 94 жыхара (1997)

Інфраструктура

Клуб, бібліятэка, крама, жывёлагадоўчая ферма.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт За́свіра, н.
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be