Застарынне (Баранавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Застарынне.
Застары́нне[1] (трансліт.: Zastarynnie, руск.: Застаринье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 40 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Гісторыя
На паўднёвы ўсход ад вёскі каля могілак археолагамі былі знойдзены рэшткі гарадзішча з валамі і равамі (мясцовая назва — «Гарадок»). Пляцоўка авальная[2].
У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года — цэнтр Застарынскага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ноччу 2 мая 1943 года партызаны атрада імя А. Суворава арганізавалі ўрачысты сход жыхароў в. Застарынне, прысвечаны святу 1 мая. Пра гэта стала вядома гітлераўцам. Раніцой 2 мая ў вёску ўварваліся карнікі, якія спалілі 108 двароў і загубілі 387 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена.
Інфраструктура
- Магазін
- Аддзяленне сувязі
- Сярэдняя школа
- Бібліятэка
- Фельчарска-акушэрскі пункт
Насельніцтва
- 74 двары, 402 жыхыры (1909)
- 42 дамы, 260 жыхароў (1921)
- 115 гаспадарак, 412 жыхароў (1940)
- 392 жыхары (1959)
- 78 двароў, 315 жыхароў (1998)
- 117 гаспадарак, 304 жыхары (2005)
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла партызан, магіла ахвяр фашызму
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 13—14.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.