Зачысцкі сельсавет
Зачы́сцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зачысце.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зачысцкі (Зачысценскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Кастрыца і Міхайлова)[1]. 30 сакавіка 2016 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Прыгараднага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) складала 649 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Зачысце, вёскі Белае, Боркі, Бутэлеўшчына, Казлы 2, Карнюшкаў Засценак, Кастрыца, Крынічкі, Міхайлова, Новае Сяло, Новае Янчына і Узнацкі Вугал.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 26 кастрычніка 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2016 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.