Зачысце
Зачы́сце[1] (трансліт.: Začyscie, руск.: Зачистье) — аграгарадок у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета.
Знаходзіцца за 30 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Барысаў, 106 кіламетраў ад Мінска, 16 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Прыяміна[2], каля ракі Сха.
Да 2016 года Зачысце было цэнтрам Зачысцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 390 жыхароў, 217 двароў (1997)[2]
Інфраструктура
- Лясніцтва
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аптэка
- Амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[2].
Вядомыя асобы
- Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі (1945—2011) — эколаг, краязнавец, фатограф, журналіст.
- Анатоль Пятровіч Сманцэр (1933—2020) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук. Выкладаў матэматыку і фізіку ў школе ў 1956—1964 гадах[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 26. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ РЕШЕНИЕ МИНСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Сманцер Анатолий Петрович // Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 26. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зачысце
Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.