Прыгарадны сельсавет
Пры́гарадны сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Старабарысаў.
Утвораны 18 студзеня 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Барысаўскага гарсавета БССР з вёсак, якія ўваходзілі ў гарадскую мяжу горада Барысава. Цэнтр — горад Барысаў[1]. З 1935 года сельсавет у складзе Барысаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 красавіка 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жыцькаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Жыцькава, Любатоўшчына і Прудзішча)[2], 17 жнінўня 1963 года — частка скасаванага Бытчанскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Бытча, Дубяні, Студзёнка і цагельны завод «Студзёнка»)[3]. 16 студзеня 1969 года ў склад сельсавета з Велікастахаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікае Стахава, Дудзінка, Ляшчыны, Прудок і Чырвоны Кастрычнік)[4]. У 1998 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старабарысаў. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кішчынаслабодскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вільянова, Кішчына Слабада, Падбярэззе, Пасека, Садоўшчына, Селішча, Стралкаўцы і Цімкі) і частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бродаўка, Дразы, Мядзведзеўка, Плітчанка, Поўпрышчы, Ракаўцы, Старынкі, Судоль і Юзафова)[5]. 30 сакавіка 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зачысцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Зачысце, вёскі Белае, Боркі, Бутэлеўшчына, Казлы 2, Карнюшкаў Засценак, Кастрыца, Крынічкі, Міхайлова, Новае Сяло, Новае Янчына і Узнацкі Вугал)[6]. 15 чэрвеня 2022 года скасавана вёска Пасека[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 5535 чалавек[8], з іх 91,7 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9].
Зноскі
- ↑ Пастанова Прэзідыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР Пра дазвол Барысаўскаму Гарадзкому Савету арганізаваць Прыгарадны Савет з прыгарадных вёсак ад 18 студзеня 1931 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 26 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Борисовского районного Совета депутатов от 15 июня 2022 г. № 261 Об упразднении сельских населенных пунктов Борисовского района Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1931 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.