Заўруткі
Заўру́ткі[1] (трансліт.: Zaŭrutki, руск.: Заврутки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Гісторыя
У 1868 годзе вёска Дунілавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 12 двароў, 136 жыхароў. У 1904 годзе вёска і засценак Заўруткі Жоснянскай воласці Вілейскага павета, 199 і 87 жыхароў. З 1893 года ў вёсцы працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 10 хлопчыкаў. У 1921 годзе вёска і засценак у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. У вёсцы было 28 двароў, 140 жыхароў; у засценку — 17 двароў, 95 жыхароў. У 1931 годзе ў вёсцы было 33 двары, 171 жыхар; у засценку — 18 двароў, 86 жыхароў[2]. У 1940 годзе ў вёсцы 58 двароў, 276 жыхароў, арганізаваны калгас імя Чапаева. З 12 кастрычніка 1940 года вёска і хутар у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 13 жыхароў. У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоная зорка». У 1960 годзе вёскі Заўруткі 1-я (125 жыхароў) і Заўруткі 2-я (98 жыхароў). З 1966 года адна вёска Заўруткі, да якой быў далучаны хутар Заўруткі. З 1954 года ў складзе калгаса «17 верасня» (цэнтр — вёска Слабада).
Насельніцтва
- 35 двароў, 56 жыхароў (1997)
Інфраструктура
Жывёлагадоўчая ферма.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Заўруткі́
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.