wd wp Пошук:

Зеляноцкі сельсавет

Зеляно́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска[1]) Насавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Зеляночы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў Васілевіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Насавічы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 821 чалавек[2], з іх 97,3 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Решение Калинковичского районного Совета депутатов от 11 февраля 2011 г. № 79 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Калинковичского района в агрогородки
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Калінкавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be