Даманавіцкі раён
Дама́навіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1935—1960 гадах. Цэнтр — мястэчка Азарычы (з 27 верасня 1938 г. — вёска, з 17 лістапада 1959 г. — гарадскі пасёлак).
Утвораны 12 лютага 1935 года ў складзе БССР з цэнтрам у вёсцы Даманавічы. Уключаў 18 сельсаветаў: Азарыцкі, Асташкавіцкі, Даманавіцкі, Зеляноцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Ліпаўскі, Мартынавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Сухавіцкі, Халмянскі, Хаміцкі, якія былі перададзены са складу Мазырскага раёна, і Валосавіцкі, Давыдаўскі, Кабыльшчынскі, Ламавіцкі, Людзвінаўскі, якія былі перададзены са складу Парыцкага раёна.
З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 15 ліпеня 1935 года вёскі Азарычы і Даманавічы атрымалі статус мястэчак, тады ж цэнтр раёна перанесены ў Азарычы. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці, тады ж Зеляноцкі і Ліпаўскі сельсаветы перададзены ў склад новаўтворанага Васілевіцкага раёна. 27 верасня 1938 года статус Азарыч і Даманавіч паніжаны да вёсак. 20 красавіка 1939 года Кабыльшчынскі сельсавет перайменаваны ў Палескі. 28 чэрвеня 1939 года Ламавіцкі сельсавет перададзены ў склад новаўтворанага Акцябрскага раёна. 3 ліпеня 1939 года Сухавіцкі сельсавет перададзены Калінкавіцкаму раёну. У 1939 годзе скасаваны Людзвінаўскі сельсавет. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Мартынавіцкі і Халмянскі сельсаветы. 3 ліпеня 1959 года ўтвораны рабочы пасёлак Сасновы Бор. 17 лістапада 1959 года Азарычы атрымалі статус гарадскога пасёлка, скасаваны Азарыцкі сельсавет.
20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Асташкавіцкі, Давыдаўскі, Палескі сельсаветы і рабочы пасёлак Сасновы Бор перададзены Парыцкаму раёну, Даманавіцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Навасёлкаўскі, Хаміцкі сельсаветы і гарадскі пасёлак Азарычы — Калінкавіцкаму раёну, Валосавіцкі сельсавет — Акцябрскаму раёну, Савіцкі сельсавет — Капаткевіцкаму раёну.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Даманавіцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 201. — ISBN 985-11-0041-2.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.