Зембінскі раён
Зе́мбінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1927 гадах. Цэнтр — мястэчка Зембін.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года раён падзелены на 7 сельсаветаў: Ганцавіцкі, Гарэлалужскі, Зембінскі, Каменскі, Карсакавіцкі, Мсціжскі і Швабскі. 21 жніўня 1925 года да раёна далучаны Кішчынаслабодскі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы Барысаўскага раёна, утвораны Касцюкоўскі (Касцюковіцкі) сельсавет, Гарэлалужскі сельсавет перайменаваны ў Іканскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. 22 верасня 1927 года раён скасаваны: Зембінскі, Карсакавіцкі, Касцюкоўскі (Касцюковіцкі), Кішчынаслабодскі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы перададзены Барысаўскаму раёну, Ганцавіцкі і Каменскі — Плешчаніцкаму раёну, Іканскі і Мсціжскі сельсаветы — Бягомльскаму раёну, Швабскі сельсавет — Лагойскаму раёну.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Зембінскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 441.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.