wd wp Пошук: ⬜

Швабскі сельсавет

Шва́бскі сельсаве́т (да 2008 года Чырванашвабаўскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Швабы.

Будынак сельсавета

Геаграфія

Сельсавет знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Лагойскага раёна. Адлегласць да раённага цэнтра — Лагойска — 24 кіламетры. Мяжуе з Каменскім, Лагойскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама з Зембінскім сельсаветам Барысаўскага раёна і Усяжскім сельсаветам Смалявіцкага раёна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Швабаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Лагойскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе Швабаўка перайменавана ў Чырвоную Швабаўку, сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі сельсавет. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсавета[1]. 11 снежня 2007 года вёска Чырвоная Швабаўка перайменаваная ў Швабы[2]. 3 красавіка 2008 года сельсавет перайменаваны з Чырванашвабаўскага ў Швабскі[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 963 чалавекі[4], з іх 96,0 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5].

Эканоміка

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Косіна».

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. ↑ Решение Логойского районного Совета депутатов от 11 декабря 2007 г. № 58 О переименовании сельского населенного пункта деревня Чирвоная Швабовка Чирвоношвабовского сельсовета в сельский населенный пункт деревня Швабы Чирвоношвабовского сельского сельсовета Архівавана 20 верасня 2020.
  3. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 3 апреля 2008 г. № 105 О переименовании Червонношвабовского сельсовета Логойского района Архівавана 21 верасня 2020.
  4. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зембінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лагойскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be