Кішчынаслабодскі сельсавет
Кішчынаслабо́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Кішчына Слабада.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кішчына-Слабадскі сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 21 жніўня 1925 года ў складзе Зембінскага раёна. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Барысаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаўхоліцкага сельсавета[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Жыцькаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пасека, Садоўшчына і Селішча)[2]. 17 жніўня 1963 года ў склад сельсавета са скасаванага Бытчанскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Весялова, Вялікая Трасцяніца, Забалоцце, Звяняты, Крычына і Малая Трасцяніца), з часткі сельсавета ўтвораны Хаўхоліцкі сельсавет у складзе 13 населеных пунктаў (вёскі Бялавіна, Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Завосіна, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і Яблачына)[3]. 16 студзеня 1969 года ў склад Велікастахаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Весялова, Вялікая Трасцяніца, Забалоцце, Звяняты, Крычына і Малая Трасцяніца)[4]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Прыгараднага сельсавета[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 799 чалавек[6], з іх 90,2 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7].
Населеныя пункты
1 студзеня 1947 года — 11
30 кастрычніка 2009 года — 8 (вёскі Вільянова, Кішчына Слабада, Падбярэззе, Пасека, Садоўшчына, Селішча, Стралкаўцы і Цімкі)
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зембінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.