wd wp Пошук:

Зэльвенскі сельсавет

Зэ́львенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Зэльва (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бародзіцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 23 чэрвеня 1980 года ў склад Крамяніцкага сельсавета перададзены вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы[2]. 25 лістапада 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ялуцавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1615 чалавек[4], з іх 67,2 % — беларусы, 25,6 % — палякі, 5,0 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Зэльвенскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be