Кабіна Гара
Ка́біна Гара́[2] (трансліт.: Kabina Hara, руск.: Кабина Гора) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.
Геалогія
Каля паўднёвай ускраіны вёскі знаходзіцца Кабінагорскае радовішча даламіту. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка.
Гісторыя
У пачатку XX стагоддзя тут быў нісхадзімы (непраходны) лес, які высеклі купцы. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на гэтым месцы сталі будавацца пасёлкі. Першы пасёлак называлі Пралетарыя, другі — Крамянскі, а трэці — Руднянскі. Вакол вёскі Кабіна Гара былі гравійныя ўзгоркі. Паводле падання, калі была тут пушча, то на горцы стаяла нібыта вартоўня, у якой жыў нехта Кабін[3].
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы працуюць магазін і сельскі клуб[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пралета́рыя
- 1 2 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.569
Спасылкі
- Фота Архівавана 13 кастрычніка 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.