wd wp Пошук:

Кавалі (Нарачанскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кавалі. Кавалі [1](руск.: Ковали, польск.: Kowale) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.

Гісторыя

У пачатку ХІХ стагоддзя - вёска, у Завілейскім павеце, 16 двароў, 49 мужчынскіх душ.

1852 год - вёска, уласнасць Валенса Рэуцкага.

1923 год - вёска, у Свенцянскім павеце.

1938 год - вёска, у Войстамскай вясковай гміне, 47 двароў, 272 жыхары.

Да 16 снежня 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Рускасельскага сельсавета[2].

2003 год - вёска, 63 двары, 145 жыхароў; ФАП, бібліятэка, клуб, паштовае аддзяленне, крама.

Вуліцы

  • Беларуская вуліца
  • Маладзёжная вуліца

Адметнасці

  • Помнік землякам. У памяць 80 жыхароў вёскі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1964 годдзе пастаўлены абеліск.

Літаратура

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be