Кагосіма (горад)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кагосіма. Кагосіма (яп.: 鹿児島市 Кагосіма-сі?)[1] — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт прэфектуры Кагосіма. За размяшчэнне на беразе заліва ля падножжа стратавулкана Сакурадзіма, а таксама за гарачы клімат горад часта завуць «Неапалем Усходу».
Плошча горада складае 547,07 км²,[2] насельніцтва — 605 609 чалавек (1 красавіка 2012)[3], шчыльнасць насельніцтва — 1 107 чал./км².
Кагосіма ўяўляе сабой буйны транспартны вузел у паўднёвай частцы вострава Кюсю. Тут функцыянуюць прамысловыя прадпрыемствы тэкстыльнай (бавоўна, шоўк), хімічнай, харчовай галін. Наладжана масавая вытворчасць фарфоравых вырабаў (сацумскі фарфор). Развіты рыбалоўны промысел. Маецца ўніверсітэт[4]. Побач з горадам ёсць аэрапорт. У 50 кіламетрах на паўднёвы ўсход, на паўвостраве Осумі размешчаны касмічны цэнтр Кагосіма, адкуль 11 лютага 1970 года быў запушчаны першы японскі спадарожнік «Осумі».
1 лістапада 2004 года ў склад горада ўвайшлі пяць прыгарадаў, за кошт чаго агульная плошча Кагосімы вырасла амаль у два разы. Гэта былі населеныя пункты Ёcіда, Кіірэ, Карыяма, Мацумота, Сакурадзіма.
Гісторыя
На працягу шматлікіх стагоддзяў Кагосіма служыла рэзідэнцыяй для самурайскага роду Сімадзу. У перыяд Эда горад уяўляў сабой буйны палітычны цэнтр і камерцыйны порт. Пасля прыходу еўрапейцаў тут моцна актывізавалася дзейнасць хрысціянскіх місіянераў, да таго часу пакуль улады не ўвялі забарону на іншаземную рэлігію ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. У 1863 годзе горад падвергся артылерыйскаму нападу з боку Каралеўскага флоту Вялікабрытаніі, які адказаў такім чынам на забойства англійскага гандляра Чарльза Ленакса Рычардсана (англ.).
Тут нарадзіўся Сайго Такаморы — адзін з найбольш уплывовых самураяў у японскай гісторыі. Кагосіма таксама з’яўляецца радзімай Хэйхаціра Тога — адмірала, які камандаваў Аб’яднаным флотам Японіі ў руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў.
У 1914 годзе адбылося вывяржэнне вулкана Сакурадзіма, якое, аднак, не прывяло да якіх-небудзь сур’ёзных разбурэнняў.
Геаграфія
Кагосіма знаходзіцца на беразе Кагосімскага заліва Усходне-Кітайскага мора. Плошча горада складае каля 547,07 км². Рэльеф Кагосімы, за выключэннем раёна Сакурадзіма, пагорысты. Вышыня ўзгоркаў і ўзвышшаў вагаецца ад 100 да 300 м над узроўнем моры. Па горадзе працякаюць рэкі сярэдняй і малой велічыні, якія ўпадаюць у Кагосімскі заліў: Інары, Кацукі, Каміна, Тагамі, Вакіта і Нагата. У наваколлі гэтых рэк ёсць невялікія раўніны. У цэнтральнай частцы ўзбярэжжа размешчана прамысловая зона з гарадскім портам. Насупраць яе знаходзіцца дзеючы вулкан Сакурадзіма вышынёй 1 117 м.
Клімат
Клімат Кагосімы субтрапічны мусонны, з частымі асадкамі і тайфунамі. Сярэднегадавая тэмпература складае 18 ℃,а ўзровень ападкаў 2000—2700 мм. Кірунак вятроў паўночна-заходні, аднак улетку ён змяняецца на процілеглы.
Клімат Кагосімы | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 12,2 | 13,1 | 16,5 | 21,3 | 24,7 | 27,3 | 31,4 | 32,2 | 29,5 | 25,1 | 19,8 | 14,6 | 22,3 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 7,2 | 8,3 | 11,4 | 16,4 | 20,1 | 23,4 | 27,4 | 27,9 | 25,1 | 20,0 | 14,5 | 9,2 | 17,6 |
Сярэдні мінімум, °C | 2,6 | 3,7 | 6,5 | 11,8 | 15,9 | 20,0 | 24,2 | 24,5 | 21,4 | 15,3 | 9,6 | 4,4 | 13,3 |
Норма ападкаў, мм | 87,4 | 102,7 | 160,6 | 229,8 | 259 | 399,5 | 303,7 | 213,1 | 216,4 | 106,1 | 87,6 | 70,9 | 2 236,8 |
Крыніца: Ганконская абсерваторыя |
Бяспека
У горадзе размешчаны штаб Берагавой аховы Японіі Ён забяспечвае бяспеку межаў і тэрытарыяльных вод Японіі на поўдні прэфектур Кагосіма, Міядзакі і Кумамота[5].
Эканоміка
Кагосіма з’яўляецца горадам, дзе дамінуюць прадпрыемствы трацічнага сектара эканомікі, асабліва прадпрыемствы аптовага продажу і сферы паслуг. У горадзе шмат кампаній малога і сярэдняга бізнесу.
Сярод галін прамысловасці найбольш прыбытковай з’яўляецца харчовая прамысловасць, а менавіта вытворчасць мяса і тавараў з морапрадуктаў. Развітымі таксама з’яўляецца дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, тэкстыльная і хімічная прамысловасць. Большасць прамысловых прадпрыемстваў сканцэнтраваны ў прыбярэжнай зоне горада. У Кагосіме таксама развіты традыцыйныя рамёствы, такія як вытворчасць эпонжа, сацумскай керамікі, бамбукавых і алавяных вырабаў.
Важная роля ў эканоміцы Кагосімы належыць сельскай гаспадарцы, хоць колькасць занятых у ёй чалавек няўхільна памяншаецца. Жыхары гарадскіх ускраін вырошчваюць рыс, батат, гародніну, цукровы трыснёг, цытрусавыя, чай і тытунь.
Гарады-пабрацімы
Кагосіма з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Галерэя
- Кагосіма ў 1914 годзе
- Краявід горада і вулкана Сакурадзіма
- Краявід горада з іншага боку
- Будынак гарадской управы
Зноскі
- ↑ БЭ у 18 т. Т.18, кн.1. — С. 282.
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 鹿児島県毎月推計人口(平成24年4月1日現在)(яп.) (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Кагасіма (1 красавіка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Кагасіма. Праверана 28 красавіка 2012.
- ↑ Кагосіма(недаступная спасылка) ў ВСЭ
- ↑ Афіцыйная старонка Берагавой аховы Японіі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кагосіма
- Афіцыйны сайт (яп.)
- Кагосіма (горад) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.