wd wp Пошук:

Кажан-Гарадок

Кажа́н-Гарадо́к[1] (трансліт.: Kažan-Haradok, руск.: Кожан-Городок) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Цна. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.

Размешчаны за 4 км ад упадзення Цны ў Прыпяць. За 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лунінца, 257 кіламетраў ад Брэста.

Гісторыя

Упершыню Кажан-Гарадок успамінаецца ў 1493 г. пад назвай Гарадзец, уласнасць П. Мантыгірдавіча. У 1599 г. мястэчка Навагрудскага павета. З 1613 г. цэнтр воласці, 116 двароў, царква, належаў Ю. Падбярэзскаму. У 1635 г. пабудаваны кальвінскі збор. Пазней уласнасць Тарнаўскіх. У 1655 г. у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай спалены рускім войскам. У 1702 г. захоплены атрадамі шведскага караля Карла XII. У 1744 г. праваслаўная царква перададзена ўніятам. З 1795 г. у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Пінскага павета.

З пачатку XVIII ст. па 1939 г. вёска знаходзілася ва ўласнасці шляхецкага роду Шчытоў (Шчытоў-Неміровічаў).

У 1818 г. пабудавана Мікалаеўская царква, якая была ў 1876 г. перабудавана. У 1863 г. адкрыта 2-класная царкоўная школа (у 1886 г. навучалася 36 хлапчукоў). У 1897 г. пражывала 3894 жыхара, у т.л. 1597 яўрэяў, царква, каталіцкая капліца, сінагога, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, школа, 3 млыны, 10 крамаў, заезны двор, штогод праводзілася некалькі кірмашоў. У 19201939 гг. была ў складзе Другой Рэчы Паспалітай, цэнтр гміны (да 1928 г.) Лунінецкага павета.

З канца 1939 г. у складзе Беларускай ССР, з 1940 г. цэнтр Гарадоцкага сельсавета ў Лунінецкім раёне. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 3540 чалавек на 720 дварах[2]. У кастрычніку 1942 г. нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 152 дамоў, загубілі 975 чал. У 1971 г. — 2416 жыхароў, 656 двароў.

З 1991 г. вёска знаходзіцца у складзе суверэннай Беларусі.

Славутасці

Свята-Мікалаеўская царква
Дуб-велікан
Дуб-велікан

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Кожан-Городок (руск.)

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2.
  • Гурын, М. Кажан-Гарадок / Міхаіл Гурын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 6. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / БелЭн; Рэдкал.: Э. Н. Гнеўка і інш.; Уклад. Т. В. Канапацкая. — Мн.: БелЭн, 1995. – 718 с.: іл. — С. 90—93, 213—257.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лунінецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be