Казловічы (Баранавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Казловічы.
Казло́вічы[1] (трансліт.: Kazlovičy, руск.: Козловичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 30 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы.
Гісторыя
У 1883 годзе аднайменныя вёска і фальварак у Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
Побаз з вёскай распрацоўваецца Казловіцкае радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу.
Насельніцтва
- 51 двор, 372 жыхары (1909)
- 55 двароў, 266 жыхароў (1921)
- 419 жыхароў (1959)
- 289 жыхароў (1970)
- 79 двароў, 85 жыхароў (1998)
- 39 гаспадарак, 54 жыхары (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.