Казлу Руда
Казлу́ Руда́ (літ.: Kazlų Rūda, традыцыйная беларуская назва — Казло́ва Ру́да) — горад у Цэнтральнай Літве, у Марыямпальскім павеце, за 27 км на поўнач ад Марыямпале. Насельніцтва налічвае каля 7,5 тыс. чалавек. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Казлурудскага самакіравання. Праз горад ідзе чыгунка Каўнас — Чарняхоўск. Казлу Руда адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Судовія.
Этымалогія
Назва горада паходзіць ад фаміліі двараніна прадпрымальніка Казла, які жыў тут у XVI—XVII стагоддзях і заснаваў дзягцярню. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, з’явіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні.
Гісторыя
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча развівалася як цэнтр дзягцярнай вытворчасці, а потым апрацоўцы жалеза. Калі ў 1860—1861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудавана чыгуначнае дэпо. Пасля 1920 года горад трапіў у склад Літвы, стаўшы, з 1931 года, цэнтрам староства. З 1940 года Казлу Руда ў складзе СССР. У 1950 годзе Казлу Руда атрымала статус горада і стала (да 1962 года) цэнтрам раёна. З 1999 года было ўтворана Казлу-Рудскае самакіраванне.
Гарады-пабрацімы
Фромбарк, Польшча
Зондэрсхаўзен, Германія
Гусеў, Расія
Львовак, Польшча
Карукіўка, Украіна
Алецка, Польшча
Голдап, Польшча
Масты, Беларусь
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казлу Руда
Катэгорыя·Населеныя пункты Казлурудскага самакіравання Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.