wd wp Пошук:

Каўнас

Нёман
У цэнтры горада

Ка́ўнас[3] (літ.: Kaunas, традыцыйная беларуская назва — Ко́ўна, польск.: Kowno) — другі паводле велічыні і значэння горад Літвы, адміністрацыйны цэнтр Каўнаскага павета і Каўнаскага раёна.

Размешчаны ля ўпадзення ракі Віліі (Нярыс, літ.: Neris) у Нёман (Нямунас, літ.: Nemunas). Плошча 157 км².

Назва

Назву Каўнас (літ.: Kaunas) узводзяць да балтыйскага кораня, які азначае нізкае, гразкае, багністае месца.

Гісторыя

Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1361 года. Магдэбургскае права падаравана вялікім князем літоўскім Вітаўтам у 1408 годзе.

З 1842 года цэнтр Ковенскай губерні.

У 19201940 гадах «часавая сталіца» Літоўскай Рэспублікі.

Герб

На гарадскіх гербавых пячатках з XV стагоддзя адлюстроўваўся тур, з канца XV стагоддзя яго дапоўніў крыж. З 1843 года герб Ковенскай губерні, якім карыстаўся і губернскі горад Коўна, адлюстроўваў усталяваны на ратушнай плошчы помнік у памяць вайны 1812 года.

2 мая 1935 года гарадская рада Каўнаса зацвердзіла герб з выявай на пурпурным фоне белага тура з залатымі капытамі, рагамі і крыжам паміж рогамі. З 1969 года выкарыстоўваўся герб з выявай на чырвоным фоне белага зубра. Дэкрэтам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі 30 чэрвеня 1993 года зацверджаны герб, які паўтарае гістарычны герб: на чырвоным шчыце белы тур з залатым крыжам паміж рогамі.

Насельніцтва

У 1989 года насельніцтва складала 418 087 чалавек, па дадзеных усеагульнага перапісу насельніцтва 2001 года — 381 300 чалавек, у 2004 годзе — 368 917 чалавек.

Этнічны склад

У адрозненні ад Вільнюса і Клайпеды, Каўнас — адзін з самых манаэтнічных гарадоў Літвы. Літоўцы складаюць амаль 93 % яго насельніцтва, найбуйнай этнічнай меншасцю з’яўляюцца рускія, украінцы і беларусы (каля 6 %). Большасць жыхароў сярэдняга і старэйшага пакаленняў валодае рускай мовай.

Этнічны склад насельніцтва Каўнаса паводле перапісу 2001 года:

  1. Літоўцы 92,9 %
  2. Рускія 4,4 %
  3. Украінцы 0,5 %
  4. Палякі 0,4 %
  5. Іншыя 1,8 %

Раней у гісторыі горада, да Халакоста, найбуйнымі меншасцямі ў горадзе з’яўляліся палякі і яўрэі, на якіх у суме прыходзілася да 4/5 насельніцтвы дарэвалюцыйнага Каўнаса.

Этнічны склад насельніцтва Каўнаса паводле перапісу 1939 года:

  1. Літоўцы 60 %
  2. Яўрэі 25 %
  3. Палякі 10 %
  4. Усходнія славяне 5 %

Этнічны склад насельніцтва Коўна паводле перапісу 1919 года:

  1. Палякі 42 %
  2. Яўрэі 31 %
  3. Літоўцы 16 %
  4. Рускія 1,5 %
  5. Іншыя 1,0 %

(Частка моцна паланізаванай літоўскай эліты, працягвала ўлічвацца як палякі ў царскай Расіі)

Спорт

Славутасці

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. http://www.kaunas.lt/apie-kauna/statistika/
  2. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Каўнаскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Літвы Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be