Калаціцкі сельсавет
Кала́ціцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Калацічы.
Утвораны 25 лютага 1964 года як Барысаўшчынскі сельсавет у складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Барысаўшчына. З 30 ліпеня 1966 года ў Глускім раёне. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Бервы, Вільча, Карпавічы і пасёлак Кіраўскае[1]. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Калацічы, сельсавет перайменаваны ў Калаціцкі сельсавет[2].
20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Завалочыцкага сельсавета перададзены вёскі Бабірова, Горнае, Масцішча, Ясенцы[3]. 13 красавіка 2018 года вёскі Бабірова, Горнае і Ясенцы вернуты ў склад Завалочыцкага сельсавета, у склад сельсавета перададзена вёска Заполле Хваставіцкага сельсавета[4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (11 населеных пунктаў) — 1160 чалавек[5], з іх 96,6 % — беларусы[6].
На землях сельсавета знаходзіцца экс/база «Глуск».
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Глускага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.