wd wp Пошук:

Хваставіцкі сельсавет

Хва́ставіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Хваставічы.

Утвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. 24 чэрвеня 1960 года ў склад сельсавета з Завалочыцкага сельсавета перададзены вёскі Баравішча, Дуброва, Людзвінова і Ольніца[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Балашэвічы і Зарэчча[2].

20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Клятнянскага сельсавета (вёскі Даколь, Старына, Сялец, Цяснова)[3]. 13 красавіка 2018 года ў склад Калаціцкага сельсавета перададзена вёска Заполле, у склад Слаўкавіцкага сельсавета — вёска Гарадзішча[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1511 чалавек[5], з іх 93,7 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 11 ліпеня 2018.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Глускага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be