Калоніі Нідэрландаў
Калоніі Нідэрландаў (Галандыі) — сукупнасць заморскіх у адносінах да Нідэрландаў тэрыторый свету, якія знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад гэтай метраполіі і ўтваралі на чале з ёй у XVII — XX стст Нідэрландскую (Галандскую) каланіяльную імперыю (нідэрл.: het Nederlandse Rijk).
Гісторыя
Нідэрландская імперыя ўтварылася ў выніку гандлёвых, каланіяльных, навукова-даследчых экспедыцый у першай палове XVII стагоддзя. Імперыя хутка пашыралася і ўжо да XVIII стагоддзя складалася з тэрыторыю Гвіяны, Інданезіі, факторый у Індыі, на Цэйлоне, Фармозе і інш. За сваю гісторыю Нідэрландская імперыя ўключала мноства тэрыторый у шматлікіх частках свету. Яна мела шмат супернікаў, галоўным з іх была Брытанская імперыя.
Нідэрландская каланіяльная імперыя павялічвалася і памяншалася ў розныя перыяды гісторыі, страчваючы шматлікія свае ўладанні і набываючы іншыя. Так, у 60-70-х гадах XVII стагоддзя Галандыя была вымушана саступіць Англіі свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы (уключаючы сучасны Нью-Ёрк), а паводле Ам’енскаму міру 1802 з Вялікабрытаніяй Галандыя (Батаўская рэспубліка) адмовілася ў яе карысць ад Трынідада, Цэйлона і Капскай вобласці ў Паўднёвай Афрыцы.
Канчатковая яе ліквідацыя адбылася пасля Другой сусветнай вайны з вызваленнем Інданезіі ў выніку вайны за незалежнасць. Цяпер у залежнасці ад Нідэрландаў знаходзіцца толькі некалькі заморскіх тэрыторый у Карыбскім басейне — Аруба, Кюрасаа і Сінт-Маартэн; з 10 кастрычніка 2010 астравы Банайрэ, Саба і Сінт-Эстаціўс у сувязі з распадам Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў увайшлі ў склад Нідэрландаў як асобныя абшчыны, але валюта і заканадаўства там засталіся ранейшыя.
У ніжэйпрыведзеным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Нідэрландаў.
Уладанні ў Арктыцы
- Ян-Маен — 1630—1650
- паселішчы на Шпіцбергене (Смерэнбург і інш.) — 1620—1660
- Новая Зямля (пераадкрыта галандцамі ў 1596, асвоена не была)
Калоніі ў Амерыцы
Паўночная
- Емсек (Нью-Брансуік, цяпер частка Канады) — 1674
- Нідэрландская Акадыя (цяпер частка Канады) — 1674—1676
- Новыя Нідэрланды (цяпер частка ЗША) — 1614—1674
- Новы Амстэрдам (цяпер Нью-Ёрк, ЗША)
Цэнтральная
- Ангілья цяпер заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- Віргінскія астравы (цяпер Брытанскія Віргінскія астравы)
- Востраў Святога Марціна, паўднёвая частка цяпер Сінт-Мартэн
- Порта-Рыка (цяпер Пуэрта-Рыка) — 1625
- паселішчы ў Гандурасе (Трухілья і архіпелаг Бааі) — 1623
- Табага (цяпер частка Трынідада і Табага)
- Нідэрландскія Антыльскія астравы (Востраў Святога Марціна, паўднёвая частка (цяпер Сінт-Мартэн), Аруба, Кюрасаа і інш.)
Паўднёвая
- Галандская Бразілія — галандскія паселішчы ў Бразіліі — 1624—1654
- Галандская Гвіяна (цяпер Сурынам) — 1667—1975
- Галандская Гаяна (Эсекуіба, Бербіс і Дэмерара) — да 1814
- паселішчы ў Венесуэле і Калумбіі — Каракас, Пунта-дэ-Арая, востраў Тартуга, Унарэ, Авес, Санта-Марта — ~1630-я
- паселішчы ў Чылі — Castro, Valdivia, Chiloë — ~1640-е
Калоніі ў Афрыцы
Заходняя
- Аргуін (цяпер частка Маўрытаніі) — 1721—1724
- паселішчы ў Сьера-Леонэ і Ліберыі — Таса (1664) і Кап-Маўнт
- Галандская Гвінея (цяпер частка Ганы) — 1637—1871
- Нявольніцкі бераг (цяпер часткі Беніна, Тога, Нігерыі і Сан-Тамэ і Прынсіпі) — 1660—1748
- Востраў Святой Алены — 1645—1659
- Сенегамбія (цяпер часткі Гамбіі і Сенегала) — 1633—1678
Паўднёвая і Усходняя
- Галандская Ангола (цяпер частка Габона і Анголы) — 1640—1650
- Уолфіс-Бей і інш. (цяпер частка Намібіі) — 1793
- Капская калонія (цяпер ПАР) — 1652—1797 і 1803—1806
- Дэлагаа-Бэй у МазамбікУ — 1721—1730
- Антаігіл-Бэй і Форт-Дафін на Мадагаскары
- Маўрыкій, Рэюньён — 1638—1658 і 1664—1710
- Нзвані на Каморскіх астравах
Калоніі ў Азіі і Аўстраліі
Аравія і Сярэдні Усход
- факторыі ў Емене, Амане і Іраку — Моха (1620—1757), Адэн (1614—1620), Сіхіры, Мускатэ (1674), Басра (1645—1646; 1651-?)
- апорныя пункты ў Персіі — Іфахан (1623—1747), Бандэр-Абас (1623—1766), Харк (Форт Мозельстайн; 1750—1766), Бандэ-Конг (1665—1753), Бушыр, Лар, Кешм, Керман, Шыраз.
Паўднёвая Азія
- Галандская Індыя
- Цэйлон (цяпер Шры-Ланка)
- Мальдыўскія астравы — 1645—1796
- Малака (цяпер частка Малайзіі), Сінгапур
- факторыі ў Індакітаі (цяпер Тайланд, Камбоджа і В’етнам) — Аютхая (1613—1767), Патані (1602—1623), Сінгора (1607—1623), Лігор (?-1756), Аеджанг Саланг, Бангкок, Пномпень, Лавек, Танкін (1636—1699), Хаян (1636—1741)
- Галандская Ост-Індыя (цяпер Інданезія) — 1512—1950
- Галандская Новая Гвінея (цяпер частка Інданезіі)
Кітай і Далёкі Усход
- апорныя пункты ў Кітаі — Кантон, Сямэнь, Хайнань, Макаа
- Фармоза (цяпер Тайвань) — 1624—1662
- Пескадорскія астравы — 1620—1624
- Дэдзіма (цяпер частка горада Нагасакі, Японія) і Хірада (1609—1641)
Аўстралія
- Новая Галандыя (асвоена не была, цяпер Аўстралія)
- Зямля Ван-Дымена (цяпер Тасманія, Аўстралія)
Гл. таксама
- Вялікія Нідэрланды
- Гісторыя Нідэрландаў
- Галандская Ост-Індская кампанія
- Галандская Вест-Індская кампанія
- Паўночная Грэнландская кампанія
Катэгорыя·Былыя калоніі Нідэрландаў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.