Калумбус
Калумбус, Каламбус (англ.: Columbus) — горад у ЗША, сталіца штата Агая. Насельніцтва - 730 008 жыхароў (ацэнка 2004), з прыгарадамі — 1 693 906 (MSA Columbus). Горад размешчаны на рацэ Саёта. Міжнародны аэрапорт. Вялікі прамысловы, гандлёва-фінансавы і культурны цэнтр штата. Машынабудаванне (радыёэлектроніка, электратэхніка, вытворчасць абсталявання для ГЭС і АЭС, вытворчасць халадзільнікаў), тэкстыльная, харчовая, паліграфічная, хімічная прамысловасць. Два ўніверсітэты і некалькі каледжаў, 5 тэлевізыйных і 19 радыёстанцый, музеі, гістарычныя помнікі. Заснаваны ў 1812 годзе.
Спорт
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Джордж Уэслі Белаўз, мастак
Гарады-пабрацімы
Los Mochis[d], Мексіка
Акра, Гана
Ахмедабад, Індыя
Генуя, Італія (25 сакавіка 1987)
Герцлія, Ізраіль (27 чэрвеня 1994)[2][3]
Дрэздэн, Германія (1992)
Кумасі, Гана
Одэнсэ, Данія
Сапапан, Мексіка
Севілья, Іспанія
Тайнань, Тайвань
Хэфэй, Кітай
метрапольны горад Генуя[d], Італія (25 сакавіка 1987)
Факты
- У Злучаных Штатах існуюць яшчэ 20 вялікіх і малых гарадоў з такой назвай.
Зноскі
- ↑
U. S. Census Bureau, Population Division.. Annual estimates of the resident population for incorporated places in Ohio, listed alphabetically: April 1, 2000 to July 1, 2008(англ.) (XLS) (1 июля 2009). Праверана 18 ліпеня 2010. - ↑ https://columbussistercities.com/sister-cities/herzliya-israel/
- ↑ https://www.herzliya.muni.il/twin-cities/
Спасылкі
- Афіцыйны сайт горада (англ.)
- Калекцыя паштовых картак з выявамі Калумбуса (англ.)
- Калекцыі паштовых картак і гістарычных фатаграфій на сайце Гарадской бібліятэкі Калумбуса (Columbus Metropolitan Library) (англ.)
- Experience Columbus (англ.)
Columbus даведнік на сайце Wikivoyage (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.