Акра
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акра (значэнні). А́кра (па-англійску: Accra) — сталіца з 1957[1] года і самы вялікі горад Ганы, размешчаны на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва Атлантычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова «акра» паходзіць ад Nkran — мурашы. Колькасць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.
Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15 % насельніцтва — мусульмане. Сучасная Акра — адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцця на кантыненце.
Гісторыя
Горад заснаваны ў XVI стагоддзі. Да канца XIX стагоддзя з’яўляўся цэнтрам бойкага гандлю рабамі, золатам і пальмавым алеем. У 1876—1957 гг. Акра была рэзідэнцыяй каланіяльных улад Залатога Берага[1].
Геаграфія
Акра знаходзіцца на поўдні Ганы, займае частку раўніны, пакрытай саваннай. Клімат у горадзе экватарыяльны. Тэмпература паветра вагаецца ад +23 °C да +32 °C. На клімат уплываюць Атлантычны акіян і буйная рака Вольта.
Эканоміка і культура
Горад з’яўляецца культурным, навуковым, гаспадарчым цэнтрам краіны. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, і ўніверсітэт Ганы, Акадэмія мастацтваў, заснаваны ў 1957 годзе Нацыянальны музей[1].
У горадзе захаваліся галандскі, дацкі (Крысціянсберг) і англійскі фарты[1].
Вядомыя асобы
- Марсель Дэсаі — французскі футбаліст
Гарады-пабрацімы
- Paynesville[d], Ліберыя[2]
- Вашынгтон, ЗША
- Калумбус, ЗША[3]
- Калумбія, ЗША
- Сан-Тамэ, Сан-Тамэ і Прынсіпі
- Чыкага, ЗША
- Яганэсбург, ПАР
Зноскі
- 1 2 3 4 Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 225. — 672 с. с илл. (руск.)
- ↑ https://www.liberianobserver.com/news/paynesville-accra-sign-sister-city-accord/
- ↑ http://www.sister-cities.org/interactive-map/Accra,%20Ghana
Літаратура
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов т др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 225. — 672 с. с илл. (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.