wd wp Пошук:

Камарова (Будслаўскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камарова. Камаро́ва[1] (трансліт.: Kamarova, руск.: Комарово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1868 г. вёска маёнтка Княгінін Вілейскага павета Віленскай губерні, 16 двароў, 128 жыхароў. У 1868 г. вёска Будслаўскай воласці Вілейскага павета, 16 двароў, 195 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 245 жыхароў, ў 1908 г. 264 жыхары. У 1921 г. вёска ў складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства, 48 двароў, 245 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей. з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Чырвоны колас». З 1965 вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. — калгаса «Будслаўскі».

Насельніцтва

  • 195 жыхароў (1960)
  • 29 двароў, 46 жыхароў (1997)

Інфраструктура

Бібліятэка, магазін.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be