wd wp Пошук:

Каменскі сельсавет (Лагойскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каменскі сельсавет. Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Камена.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камень. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Плешчаніцкага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ганцавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета — вёска Камень — перайменаваны ў Камена. 16 верасня 2011 года была ліквідавана вёска Стаецкія[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 897 чалавек[3], з іх 92,3 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,7 % — армяне[4].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Камена».

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Логойского районного Совета депутатов от 16 сентября 2011 г. № 75 Об упразднении деревни Стаецкие Каменского сельсовета Логойского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зембінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лагойскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be