Камень (Валожынскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камень.
Ка́мень[1][2] (трансліт.: Kamień, руск.: Камень) — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменка. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 690 чал. (1997). Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
Упершыню Камень згадваецца ў 1-й палове XV ст. як уладанне Гедыгольдавічаў. Каля 1451 кашталян віленскі Сенька Гедыгольдавіч заснаваў у мястэчку касцёл. У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Забярэзінскіх, якія ў 1522 збудавалі тут фарны касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
У 2-й палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. ст. — Далмат-Ісайкоўскіх, пазней Юдзіцкіх. У 1679 у мястэчку збудавалі новы касцёл.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 49 двароў. У XVIII—XIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й пал. XIX ст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Салагубаў і Плявакаў, у 2-й палове XIX — пачатку XX стст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 116 двароў, касцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазін, карчма, 3 кузні, крама лазня.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў).
З 1939 года Камень у складзе БССР, вёска У 1940—1959 гадах цэнтр Каменскага сельсавета Івянецкага раёна.
У гады 2-й сусветнай вайны, падчас карнай аперацыі «Герман» 24 ліпеня 1943 года акупанты расстралялі настаяцеля каменскага касцёла ксяндза Леапольда Аўліха і вікарыя Казіміра Рыбалтоўскага.[3]
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1795 — 268 чал.
- XIX стагоддзе: 1897 — 713 чал.
- XX стагоддзе: 1921 — 844 чал.[4]; 1971 — 879 чал.[5]; 1997 — 690 чал.[6]
- 1971 год—234 двары.
- 1997 год—220 двароў.
Інфраструктура
У Камені працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клуб.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
За 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменю знаходзіцца археалагічны помнік (гарадзішча і паселішча часоў сярэднявечча).
- Валун Чортаў Камень
- Могілкі яўрэйскія
- Касцёл Святых Пятра і Паўла (1991)
Страчаная спадчына
Зноскі
- ↑ Госкартгеоцентр(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ https://kraj.by/belarus/news/70-goddze-ivyanetskaga-paustannya-i-aperatsii-german/-70-letie-rasstrela-dvuh-svyashchennikov-vspomnyat-24-iyulya-v-d-kamen-vologinskogo-rayona-foto-2013-07-24
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ↑ Валерый Шаблюк. Камень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 45.
- ↑ Валерый Шаблюк. Камень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 44.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Kamień (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 734.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камень (Валожынскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.