wd wp Пошук:

Камуна (Любанскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камуна.

Каму́на[1] (трансліт.: Kamuna, руск.: Коммуна) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.

Перад Вялікай Айчыннай вайне ў вёсцы жыло 690 жыхароў у 210 дварах[2].

17 ліпеня 1941 года вёска Камуна была амаль поўнасцю спалена фашыстамі. З 210 дамоў засталіся толькі два, астатнія былі знішчаны, 2 чалавекі былі забіты[2]. У памяць пра гэта ў вёсцы ўсталяваны памятны знак[3].

Цікавыя факты

У 1933 годзе ў Камуну прыязджаў у творчую камандзіроўку Янка Купала. Убачанае ў вёсцы натхніла паэта на стварэнне паэмы пра камунараў «Над ракой Арэсай»[4].

У вёсцы спрабуюць вярнуць амаль страчаны абрад Русалле[5].

У камуне дзейнічае Музей гісторыі меліярацыі, які з’яўляецца філіялам Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 Камуна
  3. Трэба ведаць свой край
  4. На Любаншчыне адбылося свята ў гонар паэта
  5. Русальная яечня

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Любанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be