Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камунараўскі сельсавет.
Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак) Камунар.
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Блюдніцкі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Блюдніца. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Асобінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лапіцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Камунар, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі[2]. У 2007 годзе Камунараўскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[3].
Склад
Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[4]. У склад Камунараўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1967 года — пасёлак Высокі, да 1968 года — пасёлак Папаратны, да 1969 года — вёска Селішча, да 1976 года — пасёлак Чыстая Лужа, да 1987 года — пасёлак Беразіна.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2716 чалавек[5], з іх 92,3 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,3 % — цыганы, 1,2 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля
- ↑ Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.