wd wp Пошук:

Камунар (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камунар.

Камуна́р[1] (трансліт.: Kamunar, руск.: Коммунар) — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак[2]) у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Камунараўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

Аграгарадок Камунар знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км на паўночны захад ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).

Праект забудовы выкананы ў 1968 годзе Гомельскімі абласнымі праектнымі майстэрнямі інстытута «Белдзяржпраект». Пасёлак кампактны, з дзвюх узаемна перпендыкулярных вуліц, на скрыжаванні якіх — плошча. Значную частку жылой забудовы складаюць каменныя 2-5-павярховыя будынкі. Па выніках рэспубліканскага конкурсу 1967 года забудова пасёлка ўдастоена дыплома 3-й ступені.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў, на былых памешчыцкіх землях, перасяленцамі з суседніх вёсак, якія стварылі камуну імя К. Маркса. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 жыхароў мястэчка. Пасёлак у 1967 годзе атрымаў назву Камунар. З 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Камунараўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна[3]. У верасні 1968 года да мястэчка далучаны мястэчкі Высокі і Папаратны. Гомельская птушкафабрыка. Размешчана дапаможная гаспадарка Узаўскага камбіната хлебапрадуктаў, Палац культуры, універмаг, сталовая, камбінат бытавога абслугоўвання, гасцініца, сярэдняя школа, інтэрнат, дзіцячы сад-яслі, лякарня, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы.

У аграгарадку дзейнічае птушкафабрыка РУП «Беларуснафта-Асобіна»[4].

Транспартная сетка

Побач (за 1 км) шаша Доўск — Гомель (траса М8). Дарогамі аграгарадок Камунар злучаны са станцыяй Уза, вёскамі Блюдніца, Асобіна, пасёлкам Красін і іншымі населенымі пунктамі.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 893 гаспадаркі, 2458 жыхароў.

Дынаміка

  • 2004 год — 893 гаспадаркі, 2458 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Буда-Кошелёвского районного Совета депутатов от 01.10.2009 № 178 «О преобразовании некоторых населённых пунктов Буда-Кошелёвского района в агрогородки»
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  4. РУП «Белоруснефть-Особино» (руск.)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be