wd wp Пошук:

Камяніца (Ваўкавыскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камяніца.

Камяні́ца[1] (трансліт.: Kamianica, руск.: Каменица) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.

Геаграфія

За 17 км да поўдня ад Ваўкавыска і чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы-Ваўкавыск, за 121 км ад Гродна, каля р. Харужанка (прыток Росі).[2]

Гісторыя

У 1796 годзе вёска Ваўкавыскага павета Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801—Гродзенскай губерняў Расійскай імперыі, належала Людвіку Тышкевічу.[2]

У 1897 годзе на месцы сучаснай вёскі ў складзе Ізабелінскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні знаходзіліся 2 вёскі: Камяніца Вялікая і Камяніца Малая.[2]

З верасня 1915 года акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з лютага 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з верасня 1920 г. — польскімі войскамі.[2]

З 01.01.1919 года ў БССР.[2]

З сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, у Ізабелінскай гміне Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.[2]

З лістапада 1939 года зноў у БССР, з 12.10.1940 года ў Ізабелінскім сельскім савеце Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці.[2]

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вайну загінула 18 вяскоўцаў.[2]

З 20.09.1944 г. ў Гродзенскай вобласці, з 23.06.1980 г.[3]. (30.09.1980 г.[2]) у Ваўкавыскім сельскім савеце.

З 1949 г. ў складзе калгаса “19 партз’езд”, з 1981 г. ў складзе калгаса імя Заслонава, з 2004 г. — ААТ “Хацькоўцы” (цэнтр у а/г Рупейкі).[2]

Насельніцтва

  • 1836 год — 9 двароў, 38 жыхароў.[2]
  • 1897 год — Камяніца Вялікая, 50 двароў, 335 жыхароў; Камяніца Малая, 7 двароў, 43 жыхары.[2]
  • 1905 год — Камяніца Вялікая, 370 жыхароў, Камяніца Малая, 70 жыхароў.[2]
  • 1921 год — 67 двароў, 358 жыхароў.[2]
  • 1970 год — 283 жыхары (перапіс).[2]
  • 2000 год — 48 гаспадарак, 88 жыхароў.[2]
  • 2004 год — 48 гаспадарак, 88 жыхароў.[2]
  • 2011 год — 48 жыхароў.[2]
  • 2015 год — 32 гаспадаркі, 47 жыхароў.[2]

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be