wd wp Пошук:

Канстанцінава (Слабадскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Канстанцінава. Канстанці́нава[1] (трансліт.: Kanstancinava, руск.: Константиново) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя

У 1904 годзе на месцы вёскі быў засценак Жоснянскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 80 жыхароў. Тут была школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 7 хлопчыкаў. У 1921 годзе вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 19 двароў, 104 жыхары. У 1931 годзе ― 24 двары, 104 жыхары[2]. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1940 годзе ў вёсцы 32 двары, 155 жыхароў. У студзені-ліпені 1944 года ў вёсцы размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага. Жыхары вёскі, браты А. В. і Ф. В. Валасевіч рамантавалі зброю партызан, рабілі памятныя медалі для партызан, якія вызначыліся ў баях.

У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас імя Молатава. З 9 красавіка 1954 года вёска — цэнтр калгаса «1 Мая».

Насельніцтва

  • 125 жыхароў (1960)
  • 80 двароў, 198 жыхароў (1997)

Інфраструктура

У вёсцы размешчаны адміністрацыйны будынак калгасу, жывёлагадоўчая ферма, рамонтныя майстэрні, клуб, магазін, сталовая, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, базавая школа, дзіцячы сад.

Памятныя мясціны

Помнік 27 землякам з вёсак калгаса, якія загінулі ў Айчынную вайну (пастаўлены ў 1965 г.); мемарыяльны знак у гонар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага (пастаўлены ў 1975 г.).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be