Канюшоўшчына
Канюшо́ўшчына[1] (трансліт.: Kaniušoŭščyna, руск.: Конюшовщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 28 км на поўнач ад Баранавіч і чыгуначнай станцыі Баранавічы.
Гісторыя
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне.
З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 13 двароў, 85 жыхароў (1897)
- 20 двароў, 120 жыхароў (1909)
- 21 двор, 121 жыхар (1921)
- 144 жыхары (1939)
- 92 жыхары (1970)
- 16 падвор’яў, 41 жыхар (1998)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
- Koniuszewszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IV (Kęs — Kutno), 1883. — S. 344 (польск.)
- Koniuszewszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 2 (Januszpol — Wola Justowska), 1902. — S. 115 (польск.)
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.