Капаткевіцкі сельсавет
Капатке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Капаткевічы. Плошча — 146,96 км²[1].
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капаткевічы (з 1939 г. — вёска Вялікае Сяло). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 12 снежня 1957 года ў склад сельсавета з Пціцкага сельсавета перададзена вёска Гарадзішча[2]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 11 лютага 1974 года сельсавет скасаваны, вёскі Вялікае Сяло і Усходняя ўключаны ў склад гарадскога пасёлка Капаткевічы, вёскі Гарадзішча, Івашкавічы, Першая Слабодка, пасёлкі Івашкавічы, Кастрычніцкі, Трэмля перададзены ў падпарадкаванне Капаткевіцкаму пассавету[3].
12 лістапада 2013 года Капаткевіцкі пассавет рэарганізаваны ў Капаткевіцкі сельсавет[4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва пассавета (5 населеных пунктаў без Капаткевіч) — 373 чалавекі[5], з іх 95,4 % — беларусы[6].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 69 О внесении изменения в решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 284
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 снежня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 284 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Петриковского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капаткевіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1974 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Петрыкаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.