Капусціна (Хаценчыцкі сельсавет)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Капусціна.
Капусціна (руск.: Капустино) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца каля р. Ілія, за 58 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 68 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя
У 1897 г. засценак у Хаценчыцкай вол. Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, 113 дзесяцін зямлі, з 1884 г. дзейнічала школа граматы.
З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, у гміне Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[1].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.
Насельніцтва
- 1897 год — 11 жыхароў.
- 1921 год — 26 жыхароў, 5 двароў[2].
- 1931 год — 27 жыхароў, 4 двары[3].
- 1960 год — 31 жыхар.
- 2008 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0302-3.
- Kapuścina, wieś, powiat dzisieński, gmina Chocieńczyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom III (Haag — Kępy), 1882. — S. 826 (польск.)
Зноскі
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.