Кароцькаўскі сельсавет
Каро́цькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок ( да 2009 года вёска) Кароцькі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вынашаўка, Гарадок, Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна, Сырск і Сямёнаўка), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Кармянскага пассавета, цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Карма[1]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Струменскага сельсавета, 26 верасня 2006 года — тэрыторыя скасаванага Валынецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Валынцы, Жавуніца, Калюды, Кляпін, Кляпінская Буда, Корсунь і Ясень)[2]. 25 кастрычніка 2007 года ў склад гарадскога пасёлка Карма ўключаны вёскі Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна і Сырск[3]. 30 снежня 2009 года скасаваны вёскі Бервяны, Лазовіца і Струмень[4], 4 лютага 2011 года — вёскі Жавуніца і Ясень[5], 3 лютага 2012 года — вёскі Восаў і Востраў[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1206 чалавек[7], з іх 96,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія[8].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 25 октября 2007 г. № 67 Об изменении границ городского поселка Корма и Коротьковского сельсовета Кормянского района
- ↑ Решение Кормянского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 126 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района
- ↑ Решение Кормянского районного Совета депутатов от 04.02.2011 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района Архівавана 11 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Кормянского районного Совета депутатов от 3 февраля 2012 г. № 73 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Кармянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Кармянскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.