wd wp Пошук:

Карс

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карс.

Карс (турэцк.: Kars, арм.: Կարս[1], асман. قارص‎[2]) — горад на ўсходзе Турцыі, адміністрацыйны цэнтр іл Карс. З 928 па 961 гады — сталіца Армянскага царства Баграцідаў, з 961 па 1064 гады — сталіца армянскага Карскага царства.

Гісторыя

Гагік Карскі з сям’ёй, мініяцюра пачатку XI стагоддзя

Існуюць здагадкі, што Карс быў заснаваны ў IV стагоддзі, аднак, устойлівыя згадкі пра горад сустракаюцца ў армянскіх і візантыйскіх летапісах пачынаючы з IX стагоддзя[3].

Карс меў важнае значэнне ў дзяржаўным і грамадскім жыцці сярэднявечнай Арменіі, з’яўляўся цэнтрам правінцыі Вананд Айрарацкай вобласці. Горад таксама быў буйным цэнтрам рамяства і гандлю, праз яго ішлі шляхі міжнароднага гандлю. У 928961 гг. з’яўляўся сталіцай Арменіі, у 961 годзе армянскі цар Ашот III пераносіць сталіцу ў Ані[4]. Пасля гэтага, у XXI стст. Карс застаецца сталіцай армянскага Ванандскага, або Карскага царства (арм.: Կարս), якім кіруе малодшая галіна армянскай царскай дынастыі Баграцідаў.

У канцы XI стагоддзя захоплены Візантыяй, а пазней — сельджукамі. У канцы XII стагоддзя разам з часткай Паўночнай Арменіі вызвалены Закаранамі і ў складзе іх уладанняў увайшоў у межы Грузінскага царства[5]. У XVI стагоддзі захоплены Турцыяй, якая ператварыла яго ў апорны пункт для распаўсюджвання свайго ўплыву на Закаўказзе.

XIX стагоддзе

Падчас руска-турэцкіх войнаў XIX стагоддзя крэпасць Карс стала адным з галоўных аб’ектаў барацьбы на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў. У 1807 годзе рускія войскі беспаспяхова штурмавалі Карс.

Бітва за Карс 1855 г.

У 1828 годзе горад быў узяты штурмам падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў. Вернуты Турцыі па Адрыянопальскім дагаворы (1829).

У 1855 годзе, падчас Крымскай вайны, турэцкі гарадскі гарнізон пад камандаваннем Ізмаіл-пашы адбіў напады рускіх войскаў, але пасля пяцімесяцовай аблогі капітуляваў з-за голаду. Па выніках Крымскай вайны, пры падпісанні мірнага дагавора горад вернуты Турцыі.

Уваходжанне ў Расійскую імперыю

У лістападзе 1877 года Карс быў узяты рускімі войскамі ў выніку імклівага штурму і паводле Сан-Стэфанскага мірнага дагавора 1878 года адышоў да Расіі.

У 1878—1917 гг. Карс — цэнтр Карскай вобласці Расійскай імперыі. Наваколлі горада актыўна засялялі рускія перасяленцы — у прыватнасці, малакане.

XX стагоддзе

Паводле Брэсцкага дагавора 1918 года адышоў Турцыі разам з акругамі Батум і Ардаган.

Пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне туркі пакінулі Карс, і ў горад уступілі англійскія войскі. У маі Карс быў перададзены Рэспубліцы Арменіі, і значная колькасць армян вярнулася ў свой родны горад.

У 1920 годзе Карс быў заняты турэцкімі войскамі. Паводле Карскага дагавора 1921 года ўвайшоў у склад Турцыі. Пад ціскам Савецкай Расіі Урад Арменіі быў вымушаны падпісаць Карскі дагавор 1921.

30 мая 1953 года СССР адмовіўся ад тэрытарыяльных прэтэнзій да Турцыі, у прыватнасці, на горад Карс.

Від на горад з узгорка

Клімат

Размешчаны на вышыні 1760 метраў, Карс мае горны клімат з рысамі кантынентальнага. Карс з’яўляецца адным з найбольш халодных гарадоў Турцыі. Зіма суровая, хоць адносна маласнежная, лета кароткае, з цёплымі, часам гарачымі днямі, але заўсёды халоднымі начамі. Вясна вельмі працяглая, замаразкі захоўваюцца аж да канца мая, але магчымыя нават у чэрвені. Восень надыходзіць рана.

Універсітэты

У Карсе размешчаны Каўказскі ўніверсітэт (Kafkas Üniversitesi) — буйная вышэйшая навучальная ўстанова[6].

Насельніцтва

Армяне Карса вымушана пакідаюць захоплены туркамі горад, 1920 г.

Напачатку ХIХ ст. тут было 850 дамоў, у тым ліку 600 армянскіх (71 %).

Паводле перапісу Расійскай імперыі 1897 года насельніцтва горада 20 805 чалавек, з іх (па роднай мове) 10 305 (49.6 %) армяне, 3 483 (16.7 %) рускія (вялікаросы), 1 914 (9.1 %) украінцы (маларосы), 1 084 (5.2 %) палякі, 786 (3.7 %) туркі, 733 (3,5 %) грэкі і іншыя. Прычым практычна ўсе ўкраінцы, палякі і 79,3 % рускіх былі мужчынамі[7]. Пасля заваявання турэцкімі войскамі ў 1918—1920 гадах большая частка насельніцтва была забіта або сталі бежанцамі.

У наш час 20 % насельніцтва горада складаюць этнічныя азербайджанцы[8]. Пражываюць азербайджанцы пераважна ў кварталах (махаля) Енімахаля і Істас’ён. Тут сярод азербайджанцаў вылучаюць наступныя групы: Мала Мусалылар, Каракіліселілер, Кулубеглілер і Чабанкерэлілердылер. Гэтыя назвы адлюстроўваюць назвы абласцей і сёлаў, адкуль яны паходзяць[9].

Транспарт

Будуецца чыгунка ў Грузію, складнік чыгункі «Баку — Тбілісі — Карс». Пасля заканчэння будаўніцтва будзе пушчаны цягнік Стамбул-Тбілісі-Баку.

Гарады-пабрацімы[10]

Вядомыя асобы

Карс у культуры

Гл. таксама

Зноскі

  1. Room, Adrian (2003). Placenames of the World. McFarland. p. 178. ISBN 0-7864-1814-1.
  2. Tahir Sezen, Osmanlı Yer Adları (Alfabetik Sırayla), T.C. Başbakanlık Devlet Arşivleri Genel Müdürlüğü, Yayın Nu 21, Ankara, p. 287.
  3. Канстанцін Парфірародны. Аб кіраванні імперыяй. Гл.44. Пра краіну Апахуніс і пра крэпасці Манцікіерт, Перкры, Хдзіят, Халіят, Арцэс, Ціві, Херт, Саламас і Цэрмацу

    [Ведай], што архонт архонтаў сядзеў у Вялікай Арменіі, у крэпасці Карс, і валодаў як трыма вышэйназванымі крэпасцямі, Перкры, Халіятам і Арцэсам, так і Ціві, Хертам і Саламасам.

(цит. по изданию: Константин Багрянородный. Об управлении империей. М. Наука. 1991 (пер. под. ред. Г. Г. Литаврина, А. П. Новосельцева)

  1. Ашот — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Cyril Toumanoff. Armenia and Georgia // The Cambridge Medieval History. — Cambridge: 1966. — Т. IV: The Byzantine Empire, part I chapter XIV. — С. 593—637.:

    Later, in the twelfth and thirteenth centuries, the Armenian house of the Zachariads (Mkhargrdzeli) ruled in northern Armenia at Ani, Lor’i, Kars, and Dvin under the Georgian aegis.

  3. Карс турецкий город Карс kars Архівавана 10 кастрычніка 2008.
  4. Первая всеобщая перепись населения Российской Империи, 1897 г. т.64 Карсская область. Н. А. Тройницкий, С.-Петербург, 1904 стр. 43
  5. Two vast and ugly blocks of stone
  6. Dr. Ahmet B. Ercilasun(тур.) бел.. Kars ili ağızları. — 29. — Ankara: Gazi Universitesi, 1983. — С. 46-49 (раздел «Kars Azerileri»). — 386 с.
  7. www.kars.bel.tr : «68- KARDEŞ ŞEHİR: Belediyemiz Kardeş Şehir İlişkisi kurulması konusunda gerekli girişimlerde bulunarak yurt içinde Bursa ve Edirne Belediyeleri ile yurt dışında ise Azerbaycan’ın Gence Belediyesi, Almanya’nın Wesel Belediyesi, Norveç’in Kirkenes Belediyesi, Gürcistan’ın Kutaisi Belediyesi ile kardeş şehir ilişkisi kurulmuştur.» Kars has 6 sister cities. Sister cities of Kars are Bursa and Edirne in Turkey, Ganja in Azerbaijan, Kirkenes in Norway, Kutaisi in Georgia, and Wesel in Germany.(недаступная спасылка) (тур.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іванаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Арлоўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Зерэндзінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лыманскага раёна (Адэская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ражышчанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Улытаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зембінскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Забайкальскага края Катэгорыя·Раёны Арлоўскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be