Карытненскі сельсавет
Кары́тненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Карытнае.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карытна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 28 снежня 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вяззеўскага сельсавета[1].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 573 чалавекі[2], з іх 96,9 % — беларусы, 1,4 % — украінцы, 1,0 % — рускія, 0,7 % — армяне[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Карытнае, вёскі Дземенка, Караны, Коханаўка, Старое Сяло, Сухлава, Тарасавічы і Убалацце.
Зноскі
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.