wd wp Пошук:

Асіповіцкі раён

Асіпо́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Асіповічы. Раён падзелены на 10 сельскіх саветаў.

Геаграфія

Асіповіцкі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь (у суседнім Пухавіцкім раёне знаходзіцца геаграфічны цэнтр краіны), на захадзе Магілёўскай вобласці. На поўначы і захадзе ён мяжуе з Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Пухавіцкім і Старадарожскім раёнамі Мінскай вобласці, на паўднёвым захадзе і поўдні з Бабруйскім і Глускім, на ўсходзе — з Клічаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці. Асіповіцкі раён займае плошчу 1,95 тыс. км². Раён з’яўляецца часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны з абсалютнай вышынёй 150 м над узроўнем мора. Працякаюць рэкі Свіслач, Ботча, Ваўчанка. Іншыя рэкі: Грава, Капчанка, Красная, Млынка. Балота Ясень.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Асіповічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Асіповіцкі 1-шы, Асіповіцкі 2-гі, Верайцоўскі, Дзераўцоўскі, Зборскі, Карытненскі, Лапіцкі, Лучыцкі, Ясенскі. 1 студзеня 1925 года Асіповіцкі 1-шы і Асіповіцкі 2-гі сельсаветы аб’яднаны ў адзін Асіповіцкі сельсавет. 21 жніўня 1925 года Асіповіцкі сельсавет скасаваны, Лучыцкі сельсавет перайменаваны ў Замошскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Градзянкаўскі (Градзянскі), Касьянскі (Кассёўскі), Ліпеньскі, Пагарэльскі, Свіслацкі, Яноўскі нацыянальны польскі сельсаветы скасаванага Свіслацкага раёна. 15 ліпеня 1935 года Асіповічы набылі статус горада, вёскі Ялізава і Ясень аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў. 3 верасня 1937 года Яноўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Градзянка атрымала статус гарадскога пасёлка. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці. 14 мая 1949 года населены пункт Татарка рэарганізаваны ў рабочы пасёлак. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Верайцоўскі, Градзянкаўскі, Дзераўцоўскі, Кассёўскі сельсаветы, Яноўскі сельсавет перайменаваны ў Каменіцкі, рабочы пасёлак Ясень скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў Ясенскі сельсавет, утвораны Восаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Бабруйскага раёна.

6 студзеня 1965 года Асіповіцкі раён утвораны зноў, уключаў горад Асіповічы, рабочы пасёлак Градзянка, Замошскі, Зборскі, Каменіцкі, Карытненскі, Лапіцкі, Ліпеньскі, Пагарэльскі, Пратасевіцкі, Свіслацкі і Ясенскі сельсаветы Бабруйскага раёна, Дараганаўскі і Дрычынскі сельсаветы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. 27 студзеня 1965 года да раёна далучаны рабочыя пасёлкі Татарка і Ялізава. 31 студзеня 1966 года Зборскі сельсавет перайменаваны ў Вяззеўскі. 26 сакавіка 1987 года скасаваны Замошскі сельсавет, утвораны Асіповіцкі сельсавет. 1 снежня 1998 года горад Асіповічы і Асіповіцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 13 лютага 2002 года скасаваны Асіповіцкі, Каменіцкі і Пагарэльскі сельсавет, Градзянскі пассавет рэарганізаваны ў Градзянскі сельсавет, статус рабочага пасёлка Градзянка паніжаны да вёскі[4]. 20 лістапада 2013 года ўтвораны Татаркаўскі і Ялізаўскі сельсаветы[5]. 28 лістапада 2017 года скасаваны Карытненскі сельсавет[6].

На тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічаў 210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна.

Вёскі Асіповіцкага раёна, знішчаныя нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны

Насельніцтва

Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2008 года складала 51600 чалавек, у тым ліку горада Асіповічы 33600 чалавек.

У раёне размешчаны 154 сельскіх населеных пункта. На тэрыторыі маюцца таксама 2 рабочых пасёлка — (Ялізава і Татарка), і горад Асіповічы.

Гаспадарка

У 6 км ад г. Асіповічы, ніжэй Асіповіцкага вадасховішча, размяшчаецца рыбгас «Свіслач», які пастаўляе жывую рыбу па ўсёй Магілёўскай вобласці.

На скідзе вадасховішча працуе малая Асіповіцкая ГЭС, найбуйнейшая ГЭС у краіне, што выпрацоўвае каля 10 млн кВт·г у год.

Праз раён праходзяць чыгункі Мінск-Бабруйск (з адгалінаваннем на Градзянку) і Магілёў-Баранавічы, а таксама аўтатраса Мінск — Гомель.

Старшыні райвыканкама

Зноскі

  1. http://president.gov.by/by/news_by/view/prynjatstse-kadravyx-rashennjau-21650/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 февраля 2002 г. № 17-4 Об изменении статуса рабочего поселка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета, изменении границ Вязьевского и Протасевичского сельсоветов и упразднении Каменичского, Погорельского, Осиповичского сельсоветов Осиповичского района
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  7. Кіраўнік Асіповіцкага райвыканкама падаў у адстаўку 17.05.2019

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна (Бабруйская акруга) Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старадарожскага раёна Катэгорыя·Пасёлак Уборак Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be