wd wp Пошук:

Вяззеўскі сельсавет

Вя́ззеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вяззе.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зборскі сельсавет у складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Зборск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вяззе. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 31 студзеня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Вяззеўскі. 13 лютага 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асіповіцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Агула, Акцябр, Асіповічы II, Асіповічы III, Брадзішча, Булгары, Вялікая Гарожа, Замошша, Засялечча, Літвінава, Лучыцы, Малая Гарожа, Ясянец)[1]. 23 мая 2012 года ліквідаваная вёска Станцыя Асіповічы 2[2]. 9 снежня 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карытненскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Карытнае, вёскі Дземенка, Караны, Коханаўка, Старое Сяло, Сухлава, Тарасавічы і Убалацце)[3].

Геаграфія

Вяззеўскі сельсавет займае цэнтральную частку Асіповіцкага раёна, мяжуе з Ясенскім, Пратасевіцкім, Ліпеньскім, Лапіцкім і Татаркаўскім сельсаветамі.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2033 чалавекі[4], з іх 87,2 % — беларусы, 8,9 % — рускія, 1,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 февраля 2002 г. № 17-4 Об изменении статуса рабочего поселка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета, изменении границ Вязьевского и Протасевичского сельсоветов и упразднении Каменичского, Погорельского, Осиповичского сельсоветов Осиповичского района
  2. Решение Осиповичского районного Совета депутатов от 23 мая 2012 г. № 21-12 Об упразднении деревни Станция Осиповичи-II Вязьевского сельсовета Осиповичского района
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be